Дружа, ты трымаеш у руках магічную кнігу: яна можа дапамагчы табе ператварыцца ў чараўніка! Бо чараўнік — гэта той, хто сваімі сіламі змяняе жыццё (сваё ды іншых) да лепшага. А калі некалькі чараўнікоў дзейнічаюць супольна — то ім па плячы вырашыць амаль любую праблему! Мы спадзяемся, што казка цябе зацікавіць не толькі таму, што ў ёй вядзецца пра прыгоды. Вядома, прыгоды — гэта заўсёды цікава. Аднак апроч займальнай гісторыі, гэтая кніга месціць у сабе некалькі практычных падказак для тых, хто жадае адчуць сябе чараўніком і навучыцца мяняць наваколле да лепшага. Гэта проста, галоўнае — пачаць.

Казка падрыхтаваная ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. Выкладзеная інфармацыя не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага Саюза і ПРААН.

Праект «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» накіраваны на стварэнне ўмоў для аб'яднання намаганняў і наладжвання партнёрства органаў улады і грамадзянскіх ініцыятыў для развіцця рэгіёнаў з улікам іх унікальных асаблівасцяў. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам (бюджэт € 5 919 975) і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.